Skip to main content

Малітва ў інтэнцыі жанчын адбылася ў гродзенскай семінарыі

zanczyny seminaria 2З нагоды Міжнароднага жаночага дня, які адзначаўся 8 сакавіка, супольнасць Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне малілася за ўсіх жанчын.

Семінарысты разам са сваімі кіраўнікамі, а таксама жанчыны, якія з’яўляюцца выкладчыкамі і супрацоўнікамі семінарыі, сабраліся на святой Імшы, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

zanczyny seminaria 19

Студэнты семінарыі выказалі ўдзячнасць усім жанчынам, чыя дзейнасць звязана з жыццём семінарыйнай супольнасці, за штодзённае служэнне, ахвярнасць і ўклад у фармацыю будучых святароў і ў функцыянаванне гэтай навучальнай установы.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Станіслаў Бервячонак