Skip to main content

Малітва за жанчын адбылася ў гродзенскай катэдры

kwetki katedra 88 сакавіка ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя адбылася Эўхарыстыя ў інтэнцыі жанчын, якую ўзначаліў пробашч катэдральнай парафіі кс. канонік Ян Кучынскі.

На літургіі святар падзякаваў усім прысутным жанчынам за іх выключную ролю ў свеце і заклікаў іх будаваць сваё жыццё па прыкладу Найсвяцейшай Панны Марыі.

kwetki katedra 5

Пасля Імшы прайшоў Крыжовы шлях, прысвечаны непаўторнай і жыццёва важнай дарозе жанчын у грамадстве.

Пры выхадзе з касцёла кожная жанчына атрымала падарунак – кветку.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі