Skip to main content

Вернікі з Навагрудка наведалі пажылых людзей і інвалідаў

nawagrudak 12 сакавіка маладыя вернікі парафіі св. Арханёла Міхала ў Навагрудку разам з пробашчам наведалі пажылых людзей і інвалідаў у Навагрудскім аддзяленні пастаяннага прабывання.

Сустрэча адбылася дзякуючы запрашэнню кіраўніцтва раённага аддзялення.

Моладзь навагрудскай парафіі падрыхтавала спецыяльную музычную малітву-разважанне на тэму веры, надзеі і любові. Госці парадавалі пажылых людзей таксама неабходнымі ў быце падарункамі, а пробашч падарыў кожнаму пастаяльцу гэтай сацыяльнай установы асвячаны цудадзейны медалік Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і звярнуўся да іх са словамі падтрымкі і надзеі.

На дадзены момант ва ўстанове прабывае каля 30 чалавек, якім патрабуюцца спецыяльная апека і малітва.

Дамінік Запаснік

Фота: Віялетта Чарнецкая