Skip to main content

Сустрэча для жанчын з Асацыяцыі Святой Сям’і з Назарэта прайшла ў Шчучыне

semji nazaret 4З 1 па 3 сакавіка ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне адбылася фармацыйная сустрэча для жанчын з Асацыяцыі Святой Сям’і з Назарэта.

Сустрэча была арганізавана сёстрамі назарэтанкамі. У ёй удзельнічалі жанчыны з розных месцаў Беларусі – у цэлым 24 чалавекі.

Сустрэча была прысвечана пытанням зносінаў. Удзельнікі абмяркоўвалі, як будаваць здаровыя зносіны ў сваіх сем’ях.

semji nazaret 3

У праграме былі Крыжовы шлях, адарацыя, якая працягвалася ўсю ноч, прагляд тэматычнага фільма.

Удзельнікі засталіся задаволены сустрэчай. “Нам удалося адчуць, што значыць адзін дух і адно сэрца”, – кажуць яны.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі