З 9 па 11 лютага ў рэкалекцыйным доме Бога Айца ў Росі (Ваўкавыскі дэканат) прайшла фармацыйная сустрэча настаяцельнiц беларускай правiнцыi Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта.
Настаяцельніцы супольнасці назарэтанак сабраліся перад пачаткам Вялікага посту на малітве і абмеркаванні актуальных спраў сваёй кангрэгацыі.
Таксама ў іх была магчымасць індывідуальнай малітвы ў дыяцэзіяльным санктуарыі Пана Езуса Журботнага.
Падобныя сустрэчы назарэтанак праходзяць некалькі разоў у год. На іх сёстры могуць духоўна аднавіцца, паяднацца са сваёй супольнасцю, абмеркаваць бягучыя справы i планы на будучыню.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі