Моладзевы гурт “Veni” навагрудскай парафіі святога Арханёла Міхала запісаў музычнае разважанне на пачатак Вялікага посту.
Маладых людзей натхніла да стварэння запісу вядомая многім песня, якой яны захацелі надаць больш увагі, выканаўшы яе ў крыху іншай аранжыроўцы. Ідэя запісаць такі відэакліп існавала даўно.
Аўтары музычнага твору жадаюць, каб ён дапамог вернікам увайсці ў асаблівую духоўную атмасферу Вялікага посту – важнага літургічнага перыяду.
Данііл Абламовіч, прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі