2 лютага, у свята Ахвяравання Пана, айцы кармэліты, якія служаць у дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі, запрасілі манаскіх асобаў у гэтую святыню, каб адзначыць Сусветны дзень кансэкраванага жыцця.
На малітве ў санктуарыі сабраліся некалькі законных сясцёр з бліжэйшых парафій.
Законніцы разам з кусташамі санктуарыя ўдзельнічалі ў святой Імшы. Потым былі сумесны абед і адпачынак.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі