У парафіі Маці Божай Анёльскай у Гродне перад святам Ахвяравання Пана адбылося адмысловае набажэнства на развітанне з каляднай стаенкай і Дзіцяткам Езусам.
Каля стаенкі дзеці і моладзь з розных парафіяльных груп спявалі калядкі і чыталі вершы, прысвечаныя Нованароджанаму Езусу.
У канцы ўсім прысутным было ўдзелена ўрачыстае благаслаўленне фігурай Дзіцяткі Езуса.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі