Skip to main content

Аплаткавая сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў прайшла ў Вышэйшай духоўнай семінарыі

grodno 6620 снежня ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне напярэдадні Божага Нараджэння адбылася сустрэча святароў і асобаў кансэкраванага жыцця, якія служаць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі.

У праграме былі супольная малітва Літургіі гадзінаў і аскетычная канферэнцыя. Прысутныя ўдзельнічалі ў адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, мелі магчымасць прыступіць да споведзі.

grodno 59

Ганаровым госцем сустрэчы быў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Таксама ў ёй удзельнічаў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Біскуп Гродзенскі падзякаваў духавенству за штодзённае служэнне ў парафіях, асабліва ў час Адвэнту, за яднанне вернікаў з Панам і абвяшчэнне Божага слова. Іерарх пажадаў усім прысутным, каб святы былі для іх добрай нагодай адчуць сябе патрэбнымі сённяшняму свету і людзям.

grodno 70

Святары i кансэкраваныя асобы падзяліліся аплаткамі. Завяршылася сустрэча святочным абедам.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Аляксандра Шчыглінская