
Чалавек, які хоча быць апосталам, павінен спачатку асабіста пазнаць Езуса Хрыста. З гэтай мэтай ён павінен вывучаць Святое Пісанне, каб адкрыць місію і пасланне, якое Божы Сын нёс чалавецтву.
Асоба, якая хоча стаць урачом ці настаўнікам, павінна доўгі час навучацца, каб урэшце стаць добрым спецыялістам у сваёй галіне. Так жа і з апостальствам. Трэба найперш самому адкрыць Хрыста, а потым дзяліцца Ім з іншымі.
З мэтай лепшага адкрывання і пазнавання Езуса Хрыста мы прапануем першы конкурс, якія палягае на перапісванні Святога Пісання Новага Запавету. Звяртаемся да катэхетаў з вялікай просьбай стварыць дзецям такую магчымасць у межах занятка рэлігіі, тлумачачы сэнс Святога Пісання.
Каб уключыцца ў конкурс, трэба напісаць на адрас: sakralna@op.pl ці пазваніць: 8 (029) 78-40-572 MTS, 8 (044) 46-06-140 VEL і папрасіць даслаць тэкст для перапісвання. Разам з тэкстам кожны ахвотны прыняць удзел у конкурсе атрымае спецыяльны бланк, на якім трэба будзе перапісваць тэкст. Тэкст можна перапісваць на любой мове, пасля чаго пераслаць яго на адрас: вул. К. Маркса 4, 230025 Гродна, з подпісам на канверце: “II Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці”.
Усіх удзельнікаў чакае сюрпрыз. Перапісаны дзецьмі Новы Запавет будзе прынесены да алтара падчас св. Імшы 1 чэрвеня.
Кс. Юрый Марціновіч