Skip to main content

Аплаткавая сустрэча святароў і кансэкраваных асобаў прайшла ў Навагрудку

novogrudok 2218 снежня ў парафіі св. Арханёла Міхала ў Навагрудку адбылася сустрэча духавенства і асобаў кансэкраванага жыцця, якія служаць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі, прымеркаваная да святаў Божага Нараджэння і спалучаная з традыцыйным дзяленнем аплаткай.

Сустрэчу ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

У праграме былі супольная малітва Літургіі гадзінаў і аскетычная канферэнцыя, з якой выступіў духоўны айцец святароў дыяцэзіі а. Андрэй Шчупал CSsR. Святары і кансэкраваныя асобы ўдзельнічалі ў адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, мелі магчымасць прыступіць да споведзі.

novogrudok 5

Біскуп, звяртаючыся да сабраных, падзякаваў ім за штодзённае служэнне ў парафіях, асабліва ў час Адвэнту, за яднанне вернікаў з Панам і абвяшчэнне Божага слова.

Іерарх пажадаў, каб блізкія святы сталі для іх нагодай быць сярод людзей, якія маюць патрэбу ў душпастырскай падтрымцы і прысутнасці.

novogrudok 28

Таксама біскуп пажадаў удзельнікам сустрэчы радаснага і спакойнага Божага Нараджэння і шчаслівага, шчодрага на Божыя дары новага года.

Сустрэча завяршылася святочным абедам, прыгатаваным гасцінным пробашчам навагрудскай парафіі кс. Юрыем Жэгарыным і мясцовымі вернікамі.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Аляксандра Шчыглінская