16 лістапада ў парафіі Спаслання Духа Святога ў Бярозаўцы (Навагрудскі дэканат) адзначылі адпустовую ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці.
У бочным алтары парафіяльнага касцёла знаходзіцца вельмі стары абраз Маці Міласэрнасці.
Пробашч кс. Андрэй Радзевіч запрасіў на ўрачыстасць духавенства суседніх парафій: дэкана Навагрудскага і Дзятлаўскага дэканатаў і рэктара навагрудскай Фары кс. Яна Балтрукевіча, пробашча парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Рандзілоўшчыне кс. Андрэя Пышынскага і айцоў паўлінаў з парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Карэлічах: Ежы Саковіча, Сяргея Калюту, які ўзначаліў цэлебрацыю святой Імшы, і Ануфрыя Альховіка, які прамовіў гамілію.
На Эўхарыстыі маліліся ў інтэнцыі ўсіх, хто ўтварае парафіяльную сям’ю, а таксама за ўсю Гродзенскую дыяцэзію, Апякункай якой з’яўляецца Маці Міласэрнасці.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі