У супольнасці Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыўся чарговы дзень засяроджання.
Духоўныя практыкаванні ў гэты раз правёў кс. Аляксандр Сямінскі, пробашч парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Кямелішках (Астравецкі дэканат).
У сваіх разважаннях святар засяродзіўся на тэме Божай міласэрнасці. Велізарнасць Божай міласэрнасці да чалавека ён паспрабаваў паказаць на прыкладзе вучэння бл. Міхала Сапоцькі.
Ксёндз Аляксандр шматразова акцэнтаваў тое, што Пан Бог заўсёды добры да чалавека і глядзіць на яго з надзеяй і міласэрнасцю.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: Станіслаў Бервячонак