Курыя Гродзенскай дыяцэзіі і рэлігійная каталіцкая місія “Таварыства святога Францішка Сальскага” (салезіяне ксяндза Боско) са смуткам паведамляюць, што 11 лістапада на 87-м годзе жыцця і 61-м годзе святарства ў Варшаве (Польшча) адышоў у вечнасць ксёндз канонік Здзіслаў Вэдэр, салезіянін.
13 лістапада ў панядзелак у смаргонскай парафіі святога Міхала Арханёла, дзе доўгія гады служыў спачылы ксёндз канонік Здзіслаў Вэдэр SDB, адбудзецца жалобная святая Імша.
Цэлебрацыю ўзначаліць арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB прамовіць казанне.
17.00 – Ружанец за душу памерлага
17.30 – Нешпары за памерлага
18.00 – святая Імша ў інтэнцыі памерлага ксяндза Здзіслава.Пахавальныя ўрачыстасці адбудуцца ў сераду 15 лістапада ў Лодзі (Польшча).
Святой памяці ксёндз Здзіслаў прысвяціў большую частку свайго жыцця служэнню на Усходзе, асабліва ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні, дзе выконваў абавязкі настаяцеля манаскай супольнасці і пробашча парафіі, а ў апошні час – вікарыя. Акрамя таго, ён два гады выконваў функцыю духоўнага айца ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
Вечны адпачынак дай яму, Пане…