24 кастрычніка санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат) наведалі арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч і генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.
У святыні іерархі цэлебравалі Эўхарыстыю, на якой з нагоды набліжэння дзён малітваў за памерлых памаліліся за спачылых братоў кармэлітаў, уключаючы тых, якія служылі ў Касцёле на Беларусі. Кармэліты служаць таксама ў гудагайскім санктуарыі.
Пасля Імшы біскупы благаславілі арэлі – працу айца Казіміра Мараўскага OCD, які належыць да мясцовай манаскай супольнасці.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: Міхаіл Падарэцкі, а. Аркадзь Куляха OCD