22 кастрычніка, у літургічны ўспамін св. Яна Паўла ІІ, Папы, у парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі папоўніліся шэрагі літургічнай службы алтара.
Новымі міністрантамі сталі двое хлопцаў. На святой Імшы, якую цэлебраваў вікарый парафіі кс. Андрэй Каўшук, яны паабяцалі верна служыць свайму Каралю – Езусу, тым самым служачы ўсёй парафіі і Касцёлу.
У знак уступлення ў шэрагі літургічнай службы алтара новыя міністранты надзелі белыя комжы, якія былі благаслаўлены.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі