14 кастрычніка ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшла ружанцовая малітва перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнтам.
Супольнасць семінарыі запрасіла на малітву ўсіх жадаючых. Удзельнікі сабраліся, каб разам прасіць Бога аб міры ў свеце, а таксама аб новых і шматлікіх пакліканнях да служэння ў Касцёле.
Акрамя таго, малітва стала для ўдзельнікаў магчымасцю даручыць Пану свае асабістыя інтэнцыі і просьбы.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: Станіслаў Бервячонак