Skip to main content

Вызначаныя даты сёлетняй Парафіяды

IV Парафіяда Дзяцей і моладзі гродзенскай дыяцэзіі адбудзецца 12-15 чэрвеня ў Гродне. Такое рашэнне было прынята падчас сустрэчы Парафіяльнага камітэта гродзенскай дыяцэзіі 1 сакавіка ў Гродзенскай курыі.

Дэвіз сёлетняй Парафіяды – “Вера без учынкаў з’яўляецца мёртвай”. Гэта адукацыйна-выхаваўчы праект, які рэалізуецца на падставе трыяды: святыня-тэатр-стадыён.

Конкурсы ў межах парафіяды арганізаваны для дзяўчат і хлопцаў у наступных узроставых катэгорыях:
- А: 11-13 гадоў
- В: 14-16 гадоў
- С: 17-19 гадоў

Святыня – праграма ахоплівае спаборніцтва ў конкурсах: веды Бібліі, веды з гісторыі і жыцця Касцёла, а таксама падрыхтоўка і дзейсны ўдзел у штодзённай малітве, Эўхарыстыі, біблійных сустрэчах.

Тэатр – праграма ахоплівае спаборніцтвы ў наступных конкурсах: пластычны, рэлігійныя песні “Sacro Song”, конкурсы песні “Музыка ў маім жыцці”, а таксама прагляд малых тэатральных форм.

Стадыён – праграма ахоплівае спартыўнае спаборніцтва ў наступных відах: валейбол, футбол, шашкі, настольны тэніс, бадмінтон, мятанне мяча, бег па перасечанай мясцовасці, бег на 60 м, 100 м.

У мінулым годзе каля 300 асоб узялі ўдзел у гэтых мерапрыемствах. Ахвотна запрашаем удзельнікаў сёлета паўдзельнічаць у Парафіядзе. Запрашаюцца таксама дзеці і моладзь з іншых дыяцэзій.

Кантакты: 80336243522 MTC, 80293195465 Velcom, a-malafei@mail.ru (кс. Артур Малафей)