30 верасня ў дыяцэзіяльным санктуарыі ў Барунах (Ашмянскі дэканат) быў восьмы дзень Навэнны Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных. Гэты дзень умоўна прызначаўся для наведвання санктуарыя вернікамі Смаргонскага дэканату.
Пробашч суседняй парафіі Перамянення Пана ў Крэве кс. Юрый Церабей, які некаторы час апекаваўся барунскай парафіяй як адміністратар, у гэты дзень у санктуарыі ў першую чаргу дзякаваў Пану Богу і Маці Божай за 20 гадоў святарства, гадавіну якога святкаваў 27 верасня. Пробашч парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні кс. Артур Ляшнеўскі SDB прыехаў у санктуарый з групай парафіянаў.
Дэкан Ашмянскага дэканату кс. канонік Ян Пузына ўзначаліў святую Імшу, якая цэлебравалася ў санктуарыі. Гамілію прамовіў дэкан Смаргонскага дэканату кс. канонік Антоній Казлоўскі. Ён правёў паралель з вішнеўскай парафіяй св. Юды Тадэвуша, пробашчам якой з’яўляецца і на тэрыторыі якой у капліцы ў Выгалянентах таксама ўшаноўваецца абраз Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных.
Ксёндз Антоній разважаў аб святым Імені Марыі, аб тым, што Яна з’яўляецца Божай і нашай Маці, Яе заступніцтвам за нас перад сваім Сынам Езусам Хрыстом.
Кульмінацыяй навэнны стане ўрачыстасць у гонар Маці Божай Барунскай, Суцяшальніцы Засмучаных, якая адбудзецца ў суботу 14 кастрычніка (пачатак у 12.00). Кусташ санктуарыя кс. Павел Паўлюкевіч шчыра запрашае на гэтую ўрачыстасць.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: Дамінік Буйніцкі