У другую нядзелю верасня адбылася пешая пілігрымка з гродзенскай парафіі Святога Духа (Альшанка) на Узгорак надзеі ў Капцёўцы, у санктуарый Маці Божай Яснагорскай (дэканат Гродна-Захад).
Мэтай пілігрымаў было разам памаліцца і папрасіць аб Божым благаслаўленні на новы навучальны і катэхетычны год.
У пілігрымцы ўдзельнічала больш за 200 вернікаў розных парафій Гродзенскай дыяцэзіі. У ёй таксама бралі ўдзел дзеці і моладзь з розных месцаў дыяцэзіі, студэнты Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне і яе душпастыры.
Пілігрымка пачалася раніцай цёплага нядзельнага дня каля капліцы парафіі Святога Духа.
Удзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца паміж сабой, паспяваць і патанцаваць, памаліцца Ружанец і Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Панны Марыі, прыступіць да споведзі.
У Капцёўцы пілігрымаў сустрэў кусташ санктуарыя Маці Божай Яснагорскай кс. Міхал Ластоўскі. Ён памаліўся разам з імі на святой Імшы і прамовіў для іх гамілію.
Пасля малітвы ўсіх ахвотных чакалі абед і гарбата, прыгатаваныя альшанскім парафіянінам у палявой кухні, а дзяцей – папкорн і цукровая вата.
Потым пілігрымы добра правялі час на свежым паветры ў танцах, спевах і гульнях.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі