Skip to main content

Навучальны год у студэнтаў гродзенскай семінарыі пачаўся рэкалекцыямі

IMG 156ff102b1044bf2bfba8c3c604d1b64 VУ студэнтаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне завяршыліся канікулы – час адпачынку і душпастырска-літургічнай практыкі. Новы навучальны год у іх пачаўся з рэкалекцый.

Трохдзённыя духоўныя практыкаванні правёў а. Міхаіл Цвячкоўскі МІС. Ён падзяліўся з семінарыстамі сведчаннем уласнага паклікання і асабліва падкрэсліў важнасць будавання адносін з Езусам праз Найсвяцейшую Панну Марыю.

IMG 443b3a190ca4cd87fe1e9ea896d14353 V

Святар распавёў пра мноства гістарычных падзей, праз якія Багародзіца на працягу доўгага часу і па сённяшні дзень аб’яўлялася людзям, якіх заклікала да шчырай малітвы і пакаяння.

Духоўна аднавіўшыся і ўмацаваўшыся Божым словам, якое ім абвяшчаў рэкалекцыяніст, семінарысты працягнулі сваю вучобу і фармацыю, якая рыхтуе іх да святарскага служэння.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі