Skip to main content

Урачыстасць Маці Божай Кангрэгацкай адзначылі ў гродзенскай катэдры

kongregackaja 2У гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя прайшлі двухдзённыя святкаванні ў гонар Маці Божай Кангрэгацкай, або Студэнцкай.

Святкаванні пачаліся ўвечары 4 жніўня.

У вігілію ўрачыстасці цэлебравалася святая Імша ля бакавога алтара катэдры. На літургіі пробашч парафіі св. Казіміра ва Уселюбе (Навагрудскі дэканат) кс. Віталій Цыбульскі між іншым падзяліўся з прысутнымі сведчаннем свайго жыцця.

Пробашч катэдральнай парафіі кс. канонік Ян Кучынскі пажадаў усім прысутным адчуваць сябе ў гродзенскай базыліцы як у доме Нябеснай Матулі.

kongregackaja 1

Святкаванні завяршыліся апоўдні 5 жніўня. Цэлебрацыю ўрачыстай Імшы ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.

Маці Божая Кангрэгацкая з’яўляецца таксама Заступніцай усіх студэнтаў, таму ўдзельнікі Эўхарыстыі на чале з біскупам Яшэўскім памаліліся аб новых святарскіх і манаскіх пакліканнях.

Віктар Салдацэнка, прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота мае ілюстрацыйны характар