1 жніўня ў сталіцы Партугаліі Лісабоне пачаліся цэнтральныя мерапрыемствы Сусветных дзён моладзі з удзелам Папы Францішка.
На галоўную сустрэчу маладых католікаў з’ехаліся сотні тысяч чалавек з усяго свету. Сярод іх і ўдзельнікі з Беларусі, у тым ліку з Гродзенскай дыяцэзіі: дзевяць студэнтаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне і яе прэфект кс. Ян Раманоўскі, а таксама маладыя свецкія вернікі.
Па дарозе ў Лісабон беларускія католікі пабывалi ў Люрдзе (Францыя) у сусветна вядомым санктуарыі на месцы аб’яўлення Найсвяцейшай Панны Марыі, санктуарыі Маці Божай у Фаціме (Партугалія) і базыліцы св. Якуба ў Сант’яга-дэ-Кампастэла (Іспанія).
Незадоўга да пачатку форуму беларуская моладзь запісала сваю версію гімна СДМ-2023, якая атрымала назву “Рук мора шуміць”.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: Андрэй Рушніцкі