Skip to main content

Лідскія таксісты атрымалі благаслаўленне ў літургічны ўспамін апекуна кіроўцаў

auto trok 725 ліпеня, ва ўспамін св. Крыштафа, кусташ дыяцэзіяльнага санктуарыя Каралевы нашых сем’яў у Тракелях кс. канонік Юрый Бяганскі ўдзяліў благаслаўленне таксістам лідскага таксапарка “ТаксофлайАвто” і благаславіў іх аўтамабілі.

Святы Крыштаф з’яўляецца апекуном кіроўцаў. У дзень яго літургічнага ўспаміну ў каталіцкіх святынях адбываецца благаслаўленне вадзіцеляў і транспартных сродкаў.

Звяртаючыся да таксістаў, ксёндз Юрый Бяганскі заклікаў іх: “Стаўцеся да іншых кіроўцаў так, як хочаце, каб ставіліся да вас. Дзейнічайце зразумела для іншых вадзіцеляў і пешаходаў, гэта дапаможа пазбегнуць многіх крытычных сітуацый. Цярпліва і паблажліва стаўцеся да памылак іншых. Не забывайце, што бяспечны рух патрабуе супрацоўніцтва паміж кіроўцамі, а не спаборніцтваў”.

auto trok 9

“Ветлівы вадзіцель марнуе менш нервовай энергіі, аўтамабіль ён водзіць больш бяспечна, таму што вытрыманы і ўпэўнены ў сабе”, – падкрэсліў святар.

Кусташ тракельскага санктуарыя пажадаў кіроўцам, каб у іх не было ніякіх дарожна-транспартных здарэнняў і каб ім удавалася прымаць хуткія рашэнні ў непрадбачаных і небяспечных сітуацыях.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі