Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

370-годдзе парафіяльнай святыні ў Міхалішках: падзяка за дар веры

25 Ліпеня 2023
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 25 Ліпеня 2023

mihaliszki 4822 ліпеня парафія св. Міхала Арханёла ў Міхалішках (Астравецкі дэканат) адзначыла 370-гадовы юбілей свайго касцёла.

У святыні сабраліся сотні парафіян, якія дзякавалі Богу за яе існаванне, за перададзеную ім веру і прасілі аб тым, каб сённяшняя моладзь не страціла гэтай веры і па прыкладзе продкаў захавала яе для нашчадкаў.

Па запрашэнні пробашча парафіі кс. Анатоля Захарэўскага свята ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Таксама на ўрачыстасць прыбылі святары і вернікі з наваколля.

Імшу біскуп цэлебраваў у інтэнцыі ўсіх, хто ўтварае сёння гэтую парафіяльную супольнасць і клапоціцца аб тым, каб святыня і навакольная тэрыторыя былі дагледжаныя і прыгожыя.

mihaliszki 28

Акрамя таго, пастыр Касцёла на Гродзеншчыне маліўся за мінулыя пакаленні вернікаў, якія прычыніліся да ўзвядзення гэтай святыні і збіраліся ў ёй.

Карыстаючыся нагодай, іерарх падзякаваў пробашчу за клопат аб гэтым Божым доме, за руплівае і адданае служэнне сярод парафіян.

Група моладзі прыняла на літургіі сакрамэнт хрысціянскай сталасці, абавязаўшыся адважна вызнаваць веру і паступаць паводле яе.

mihaliszki 32

Касцёл св. Міхала Арханёла быў пабудаваны ў 1653 годзе. Яго фундатарамі былі прадстаўнікі ўплывовага ў тагачаснай Літве заможнага графскага роду Бжастоўскіх, якія валодалі Міхалішкамі з 1604 года.

Будаўнікамі святыні былі італьянскія майстры, якім дапамагалі мясцовыя спецыялісты. Касцёл вылучаецца прыгажосцю размяшчэння (на левым беразе Віліі, у паўночна-ўсходняй частцы вёскі), вонкавым хараством і багаццем унутранага ўбрання ў стылі барока.

Элементы ўбрання і дэкарацый гэтага касцёла неаднаразова падаваліся як узорныя для стылю барока – напрыклад, у альбоме “Польшча ў краявідах і здабытках” 1930 года, у якім з дзесяці найбольш знакамітых твораў барокавага касцёльнага будаўніцтва на дзявятым месцы святыня ў Міхалішках.

Касцёлам і кляштарам апекаваліся законнікі супольнасці рэгулярных канонікаў благаслаўлёных мучанікаў ад Пакуты рэгулы св. Аўгустына (аўгустыяне).

Адзін з сур’ёзных рамонтаў касцёла быў праведзены ў 1944-1945 гадах пасля заканчэння ваенных дзеянняў. Таксама многія працы ў святыні і на тэрыторыі каля яе былі выкананы з таго часу, як пробашчам парафіі стаў кс. Анатоль Захарэўскі.

mihaliszki_27 Download mihaliszki_27
mihaliszki_28 Download mihaliszki_28
mihaliszki_29 Download mihaliszki_29
mihaliszki_30 Download mihaliszki_30
mihaliszki_31 Download mihaliszki_31
mihaliszki_32 Download mihaliszki_32
mihaliszki_33 Download mihaliszki_33
mihaliszki_34 Download mihaliszki_34
mihaliszki_35 Download mihaliszki_35
mihaliszki_36 Download mihaliszki_36
mihaliszki_37 Download mihaliszki_37
mihaliszki_38 Download mihaliszki_38
mihaliszki_39 Download mihaliszki_39
mihaliszki_40 Download mihaliszki_40
mihaliszki_41 Download mihaliszki_41
mihaliszki_42 Download mihaliszki_42
mihaliszki_43 Download mihaliszki_43
mihaliszki_44 Download mihaliszki_44
mihaliszki_45 Download mihaliszki_45
mihaliszki_46 Download mihaliszki_46
mihaliszki_47 Download mihaliszki_47
mihaliszki_48 Download mihaliszki_48
mihaliszki_49 Download mihaliszki_49
mihaliszki_50 Download mihaliszki_50
mihaliszki_51 Download mihaliszki_51

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Віталій Спірыдон

 

0
Створана 25 Ліпеня 2023
Абноўлена 25 Ліпеня 2023
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя