Skip to main content

Міністранты з Навагрудка правялі “канікулы з Богам” у Друі

ministranty ng 1З 11 па 15 ліпеня група міністрантаў і кандыдатаў у міністранты з Навагрудка паўдзельнічала ў выязным летніку “Канікулы з Богам”, які прайшоў у Друі пры касцёле Найсвяцейшай Тройцы (Віцебская дыяцэзія) у былым бернардынскім кляштары.

ministranty ng 2

Праграма летніку складалася з трох асноўных частак: малітва, пазнаванне Божага слова і Традыцыі Касцёла, адпачынак. Рэкалекцыі праводзілі святары з Навагрудка.

Акрамя прабывання ў самой Друі, міністранты наведалі з экскурсіяй Браслаў, Ідолту, Слабодку, гару Маяк і іншыя мясціны. З вялікім захапленнем яны ўдзельнічалі ў евангелізацыйным падарожжы па мясцовасці. Варта спадзявацца, што незабыўнай застанецца для іх і гасціннасць мясцовага святара кс. Сяргея Сурыновіча.

ministranty ng 3

Дамінік Запаснік