Пачалася 26-я пешая пілігрымка Іўеўскага дэканату на фэст у дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях.
Зыходным пунктам гэтай духоўнай вандроўкі католікаў Іўеўшчыны стаў касцёл Перамянення Пана ў Юрацішках.
Перад выхадам пілігрымкі адбылася святая Імша, якую ўзначаліў дэкан Іўеўскага дэканату кс. канонік Віктар Субель.
Пілігрымка, якая ў народзе называецца “тракелянка”, будзе працягвацца тры дні. Яе маршрут налічвае каля 70 кіламетраў і праходзіць праз Лаздуны, Іўе, Суботнікі і Геранёны.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі