Што цікавага можна прачытаць у бліжэйшым нумары газеты “Слова Жыцця”? (+ PDF)
Берагчы ўнутраны супакой, як скарб. Як працуюць над супакоем у манастыры? Што нам могуць параіць манахіні? Пра дні цішыні, якія ладзяць сёстры кармэліткі.
Павышэнне “сямейнай кваліфікацыі”. Размова з суарганізатарам сужэнскага курса, што праводзіцца пры гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля.
Як змагацца з зайдрасцю? Пра сімптомы і тэрапію з’едлівага пачуцця – разважанні псіхолага.
Шукайце газету 18 чэрвеня ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).
Наступны нумар выйдзе 9 ліпеня.