Skip to main content

Эўхарыстычнай працэсіяй прайшлі вернікі смаргонскай парафіі св. Яна Паўла ІІ

smorgon bc 8Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыста, якая сёлета адзначалася 8 чэрвеня, стала адметным днём для парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні.

У гэты дзень, калі па традыцыі адбываюцца эўхарыстычныя працэсіі, вернікі парафіяльнай супольнасці таксама зладзілі святочнае шэсце. Працэсія прайшла па вуліцах, якія адносяцца да гэтай парафіі.

Урачыстасць стала для парафіян радаснай падзеяй і нагодай для ўдзячнасці Богу.

Акрамя таго, у гэты дзень у парафіі прывіталі новага вікарыя – кс. Юрыя Грыцко. Вернікі жадаюць яму плённага служэння на хвалу Пана.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі