Skip to main content

Да Першай Камуніі прыступілі дзеці ў Вішневе

wisznewa 24 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, у парафіі святога Юды Тадэвуша ў Вішневе (Смаргонскі дэканат) дзеці прыступілі да Першай Камуніі.

Упершыню прынялі Пана Езуса ў сакрамэнце Эўхарыстыі дзесяць малодшых парафіян.

wisznewa 6

Апошні раз урачыстая падзея Першай Камуніі праходзіла ў гэтай парафіі тры гады таму. Тым большую радасць адчувалі сёлета самі дзеці, іх бацькі, хросныя і родныя, а таксама пробашч парафіі кс. Антон Казлоўскі, дэкан Смаргонскага дэканату, і катэхетка Жанна Гацко, якая на працягу двух гадоў рыхтавала дзяцей да сустрэчы з Эўхарыстычным Панам.

Падчас “белага тыдня”, які пачынаецца пасля Першай Камуніі, дзеці, якія да яе прыступілі, будуць дзякаваць за гэты вялікі дар і кожны дзень атрымоўваць розныя падарункі: малітоўнік, ружанец, медалік, абразок.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: “Aksik-відэа”