Skip to main content

Парафіяльную ўрачыстасць і юбілей пробашча адзначылі ў Бярозаўцы

berezowka 928 мая, у нядзелю Спаслання Духа Святога, у парафіі ў Бярозаўцы (Навагрудскі дэканат) адзначалася адпустовая ўрачыстасць.

У гэты ж дзень у парафіі святкавалі юбілей 25-годдзя святарскага служэння яе пробашча кс. Андрэя Радзевіча.

Вернікі сабраліся на ўрачыстай Эўхарыстыі. Пасля адбыўся канцэрт з удзелам гурта “Kresowiacy”, а таксама дзяцей і моладзі парафіі.

Скончылася свята пачастункам.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі