21 мая біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч на святой Імшы ў касцёле Адшукання Святога Крыжа ў Гродне (пабернардынскі) удзяліў сакрамэнт канфірмацыі маладым парафіянам.
Вернікі прынялі сакрамэнт хрысціянскай сталасці ў асаблівы час чакання ўрачыстасці Спаслання Духа Святога.
Гэты сакрамэнт такі ж важны, як і іншыя. Яго прымаюць у дарослым узросце для таго, каб чалавек станавіўся сапраўдным вызнаўцам Езуса Хрыста і мог заўсёды абараніць веру.
Пра абавязак абвяшчэння Евангелля Хрыста біскуп Аляксандр Кашкевіч нагадаў у гаміліі. Таксама іерарх заахвоціў кандыдатаў, каб яны ўсім сэрцам давяралі Езусу і “імкнуліся за Ім да таго, што добрае, прыгожае і ўзнёслае”.
На заканчэнне Эўхарыстыі маладыя людзі падзякавалі біскупу і святарам, якія рыхтавалі іх да гэтага дня, а таксама сваім родным, якіх назвалі сваімі сведкамі веры.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі