Skip to main content

Урачыстасць Першай Камуніі адбылася ў найстарэйшай святыні Гродна

komunia bernardyny 1Mесяц май асацыюецца не толькі з постаццю Маці Божай, якую ў гэты час Касцёл асабліва ўшаноўвае. Таксама гэта перыяд Першай Камуніі, калі дзеці ў белым адзенні упершыню прыступаюць да эўхарыстычнага стала.

14 мая ўрачыстасць Першай Камуніі прайшла ў гродзенскім касцёле Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскі).

Днём раней адбыўся сакрамэнт пакаяння, да якога дзеці прыступалі з пакорай і вялікім хваляваннем.

komunia bernardyny 6

Урачыстасць пачалася перад уваходам у парафіяльны касцёл. Вікарый парафіі кс. Эрнэст Мікалайчык прывітаў і благаславіў дзяцей і прысутных гасцей. Затым благаслаўленне дзецям удзялілі бацькі.

Дзеці імкнуліся старанна і актыўна ўдзельнічаць ва ўсёй Эўхарыстыі. Момант, калі яны ў першы раз сур’ёзна і засяроджана прынялі святую Камунію, быў вельмі ўзрушальным і радасным.

Яны ўважліва слухалі казанне, а пасля з годнасцю ішлі разам з бацькамі ў працэсіі, несучы дары алтара.

Тыдзень пасля ўрачыстасці Першай Камуніі называецца “белым тыднем”. У гэтыя дні дзеці ўдзельнічаюць у Эўхарыстыі.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Яўген Фалееў