Skip to main content

Віншуем духавенства з нагоды Вялікага чацвярга

1618769727 22 oir mobi p rozi rossipyu tsveti krasivo foto 28У Вялікі чацвер Езус Хрыстус устанавіў сакрамэнты Эўхарыстыі і пасвячэння. Выказваем віншаванні ўсім святарам, праз пасрэдніцтва якіх мы атрымоўваем Божыя дары.

Шаноўныя святары, дзякуем вам за тое, што адказалі на заклік Хрыста, які паклікаў вас ісці за Ім. Дзякуючы вам і вашай працы мы маем магчымасць набліжацца да Яго. Дзякуем за кожную Эўхарыстыю, казанне, споведзь, малітву, благаслаўленне, за ўсе цэлебраваныя сакрамэнты і ўсе ласкі, якія праз вашую паслугу мы атрымалі ад нашага Пана, – ад шчырага сэрца дзякуем!

Жадаем вам заставацца вернымі Хрысту. Няхай Ён адорыць вас тымі ласкамі, якія вам патрэбныя, дзеля больш поўнай рэалізацыі святарскага паклікання!

Выражаем удзячнасць за вашу сардэчнасць, усмешку, зычлівасць, адкрытасць, дапамогу і прысвечаны нам час.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі