Skip to main content

Старшыня ККББ біскуп Алег Буткевіч заахвочвае маліцца за Папу Францішка, які трапіў у шпіталь

butkevich gorПаведамленне
Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
біскупа Віцебскага Алега Буткевіча

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце Пану!

29 сакавіка года кіраўнік прэс-службы Святога Пасаду Матэо Бруні паведаміў, што Святы Айцец Папа Францішак быў шпіталізаваны ў рымскую клініку імя Агасціно Джэмэллі.

У паведамленні таксама адзначаецца, што «ў апошнія дні Папа Францішак скардзіўся на некаторыя цяжкасці з дыханнем», і ў сераду 29 сакавіка Папу скіравалі ў клініку Джэмэллі, каб правесці неабходнае медыцынскае абследаванне. «Вынік паказаў наяўнасць рэспіраторнай інфекцыі (выключаючы заражэнне COVID-19), што запатрабуе неабходнага стацыянарнага лячэння на працягу некалькіх дзён», — паведаміла ватыканская прэс-служба.

Падчас кожнай сустрэчы з вернікамі Папа Францішак паўтарае просьбу: «Памятайце пра мяне ў малітве».

Ад імя каталіцкіх біскупаў Беларусі заклікаю кожнага хрысціяніна, а таксама ўсіх людзей добрай волі ўзмоцніць малітвы аб ласцы здароўя для Святога Айца і аб хутчэйшым яго вяртанні са шпіталю.

На гэтую справу ад усяго сэрца благаслаўляю.

Алег Буткевіч

Біскуп Віцебскі,

Старшыня Канферэнццыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Віцебск, 30 сакавіка 2023 г.

Паводле Catholic.by