Skip to main content

Адпустовую ўрачыстасць адзначылі ў гродзенскім пабрыгіцкім касцёле

zwiestowanie 2025 сакавіка ў гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) адбылася адпустовая ўрачыстасць.

На адпустовай Эўхарыстыі сабраліся святары з гродзенскіх парафій, студэнты Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, сёстры законныя з Кангрэгацыі Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта і шматлікія жыхары горада.

zwiestowanie 5

Узначаліў Імшу біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Гамілію для вернікаў прамовіў кс. Генадзь Лавніковіч, сэрцанін, які праводзіў у гэтым касцёле велікапосныя рэкалекцыі.

zwiestowanie 18

Пасля Эўхарыстыі адбылася кароткая адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Таксама ўсе жадаючыя склалі абяцанні духоўнага ўсынаўлення ненароджаных дзяцей.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Павел Догель