Skip to main content

Новыя міністранты з’явіліся ў тракельскай парафіі

trok ministranty 5У IV Нядзелю Вялікага посту парафіяльная супольнасць Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тракелях з вялікай радасцю прыняла ў шэрагі літургічнай службы чатырох новых міністрантаў.

У прысутнасці іх родных, а таксама ўсёй парафіяльнай супольнасці кусташ санктуарыя кс. канонік Юрый Бяганскі падчас святой Імшы благаславіў новых міністрантаў і іх комжы. Чатыры хлопчыкі ўпершыню сталі ля алтара ў літургічным убранні.

trok ministranty 1

Да гэтай пачэснай і адказнай службы кандыдаты былі належным чынам падрыхтаваны. Парафіяльная супольнасць спадзяецца, што з дапамогай Божай ласкі яны будуць выдатна выконваць свае абавязкі. З верасня хлопцы набіраліся ведаў і навыкаў пад пільным вокам апекуна літургічнай службы кс. Юрыя.

Служба міністранта, да якой дапушчаны хлопчыкі, патрэбна Касцёлу і высока цэніцца ім. Міністранты дапамагаюць святару ў цэлебрацыі святых абрадаў, служаць падчас Імшы.

Вернікі парафіі жадаюць новым міністрантам быць гонарам сваіх сем’яў і супольнасці, а сваімі паводзінамі і добра выкананым абавязкам годна служыць на хвалу Пана.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі