16 лютага ў Гродзях, якія належаць да гудагайскай парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі (Астравецкі дэканат), у Доме культуры зладзілі Тлусты чацвер.
Святкаванне Тлустага чацвярга, адметнага стосамі пончыкаў і хрушчоў, якія ядуць у гэты дзень, мае свецкі характар. Нягледзячы на гэта, вернікам парафіі ўдалося арганізаваць свята, і яны правялі час весела і творча, са спевамі і забавамі.
Тлусты чацвер, падобна як большасць традыцыйных і народных святаў, звязаны з рэлігійным календаром – прыпадае на апошні чацвер перад Вялікім постам.
Усе карнавальныя забавы і гучныя святы заканчваюцца ў Папяльцовую сераду (Папялец), калі пачынаецца Вялікі пост. З гэтага дня на працягу посту нельга праводзіць шумныя забавы, вяселлі, бо паводле вучэння Каталіцкага Касцёла гэта час пакаяння і навяртання.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: Алена Міхалевіч