Skip to main content

Біскуп Кашкевіч у Сапоцкіне: Бог хоча нашага шчасця больш за нас саміх

imsza sapockino 3829 студзеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліў святую Імшу ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне.

На Эўхарыстыі іерарх асаблівым чынам маліўся за ўсіх арганізатараў, удзельнікаў і гасцей прагляду калядак і пастаралак, які ў 21-ы раз праходзіў у Сапоцкінскім культурна-гістарычным цэнтры.

У гаміліі іерарх адзначыў, што кожны чалавек без выключэння хоча быць шчаслівым, кожны марыць аб гэтым, але не кожны ведае, дзе знайсці гэтае шчасце.

imsza sapockino 49

Як падкрэсліў пастыр Касцёла на Гродзеншчыне, Бог не з’яўляецца ворагам чалавека ці яго шчасця. “Пан хоча, каб мы былі шчаслівыя, і хоча гэтага нават больш за нас саміх”, – дадаў іерарх.

Біскуп дадаў, што пра шчасце кажа таксама Пан Езус у чытанні Евангелля. “Шчаслівы той, каго Пан благаслаўляе, хто жыве ў сапраўдным сяброўстве і гармоніі з Богам, хто Яму паслухмяны і верны кожны дзень”, – сказаў іерарх.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі