Skip to main content

У гродзенскай парафіі Святога Духа падрыхтавалі каляднае прадстаўленне

predstawlenie 68 студзеня, у свята Хросту Пана, у парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) адбылося каляднае прадстаўленне, якое падрыхтавала моладзь разам са сваім душпастырам кс. Андрэем Струкелем, вікарыем гэтай парафіі.

У сямейнай атмасферы гледачы маглі паразважаць над цудам Божага Нараджэння.

predstawlenie 3

У спектаклі ўдзельнічаў дзіцячы хор “Анёлы”. Спевам і танцам наймалодшыя вернікі дапаўнялі святочную атмасферу.

Супольнасць парафіі віншуе ўсіх чытачоў grodnensis.by са святам Божага Нараджэння, жадаючы, каб нованароджаны Хрыстус прынёс у іх дамы любоў і цеплыню, а радасць, якая напаўняе сэрцы ў гэты перыяд, дадавала веры і надзеі на ўвесь год.

Наталля Лазоўская