27 снежня ў парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне (Вішнявец), дзе служаць святары Найсвяцейшага Сэрца Езуса (сэрцане), адбылася ўрачыстасць прынясення вечных манаскіх абяцанняў паслухмянасці, убоства і чыстасці. Абяцанні прынёс семінарыст Аляксандр Пятліцкі з супольнасці сэрцанаў.
На літургіі, падчас якой былі прынесены абяцанні, сабраліся родныя семінарыста, мясцовыя парафіяне, ксяндзы сэрцане Беларусі.
Імшу ўзначаліў пробашч парафіі кс. Ян Этэль SCI, прадстаўнік настаяцеля Польскай правінцыі святароў Найсвяцейшага Сэрца Езуса кс. Славаміра Кнопіка SCI.
Вечнае прысвячэнне служэнню Богу ў гэтай манаскай супольнасці адбылося ў нашай краіне ўпершыню.
Аляксандр Пятліцкі нарадзіўся ў 1991 годзе ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія). Пасля прынясення абяцанняў ён працягне фармацыю ў Вышэйшай місійнай семінарыі ў Стадніках (Польшча), рыхтуючыся да сакрамэнту пасвячэння ў ступені дыяканату.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: Баляслаў Гавецкі