18 снежня ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях сустракалі Бэтлеемскі агонь міру, які даставілі ў святыню скаўты з Гродна.
Распаўсюджванне Бэтлеемскага агню міру – штогадовая скаўцкая акцыя, прымеркаваная да Божага Нараджэння. Агонь запальваецца ў пячоры Нараджэння Хрыста ў Бэтлееме.
Папа Францішак прыняў Бэтлеемскі агонь з рук дванаццацігадовай дзяўчынкі Сары Носкі падчас агульнай аўдыенцыі ў Апостальскай Сталіцы ў сераду 14 снежня.
“Гэта такі просты знак, але ён прыносіць радасць шматлікім людзям і павінен нагадваць нам кожны год, наколькі важны мір для ўсіх нас”, – сказала Сара аўстрыйскаму парталу Volksblatt.
Польскія скаўты перадаюць Бэтлеемскі агонь усходнім суседзям.
Ліхтарыкі з гэтым агнём у нашых дамах будуць несці радасныя навіны і агульначалавечыя каштоўнасці братэрства і міру.
“Беражыце яго як самы каштоўны скарб і памнажайце яго, дзелячыся ім з іншымі”, – адзначыў, звяртаючыся да вернікаў, кусташ тракельскага санктуарыя кс. канонік Юрый Бяганскі.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі