Skip to main content

У семінарыі 46 алюмнаў

21 студзеня клерыкі ВДС у Гродне скончылі І семестр 2011-2012 акадэмічнага года. Семінарыя з’яўляецца месцам малітвы, навукі, а таксама набыцця вопыту. Фармацыя ў Гродзенскай ВДС трывае 6 гадоў. Гэта вышэйшая навучальная ўстанова, у якой таксама ёсць экзаменацыйныя сесіі, падчас якіх клерыкі дзеляцца сваімі ведамі.

Як адзначыў для нашага партала ксёндз рэктар Юзаф Станеўскі:

Пасля зімовай экзаменацыйнай сесіі клерыкі на тыдзень паехалі ў свае сямейныя парафіі, каб адпачыць і пабыць са сваімі блізкімі. Гэта таксама час адпачынку для ксяндзоў прафесараў, якія апрача сваіх абавязкаў выконваюць сваю паслугу як выкладчыкі ВДС у Гродне.

Ксёндз рэктар таксама зазначыў, што на сённяшні дзень у семінарыі навучаецца 46 алюмнаў. Ужо 29 студзеня клерыкі вернуцца ў сваю навучальную ўстанову, каб далей рыхтавацца да службы Богу і людзям. У часе Вялікага посту (22-25 лютага) семінарыйная супольнасць будзе перажываць свае велікапосныя рэкалекцыі, пасля якіх браты з 3 і 4 курсаў атрымаюць паслугу акалітату і лектарату, у той час, як браты з 5 курса будуць залічаны да кандыдатаў да прыняцця пасвячэнняў дыяканату і прэзбітэрату. Сёлета семінарыю скончаць 5 дыяканаў, якія 19 мая пасля літургічна-душпастырскай практыкі, а таксама пасля здачы ўсіх экзаменаў атрымаюць дыпломы.

Семінарыя з’яўляецца сэрцам дыяцэзіі, таму заахвочваем усіх да малітвы ў інтэнцыі будучых святароў.