Skip to main content

Благаслаўленне адвэнтавых вянкоў адбылося ў лідскай Фары

wenki 2Дзецi i моладзь парафii Узвышэння Святога Крыжа ў Лiдзе (Фара) па традыцыі распачалi новы лiтургiчны год благаслаўленнем у касцёле адвэнтавых вянкоў.

Яны зрабілі вянкі разам з бацькамi.

Гэтыя вянкi з чатырма свечкамi, якія з’яўляюцца сiмвалам радаснага чакання нараджэння Збаўцы, прынесеныя малодшымі вернікамі ў святыню, будуць нагадваць, што кожная сям’я, як маленькі хатнi Касцёл, чакае прыйсця Божага Сына.

wenki 6

Таксама дзеці падрыхтавалiся да ўдзелу ў раратнiх святых Імшах, якія праводзяцца ў парафіях у перыяд Адвэнту. Разам з сёстрамi-катэхеткамi яны зрабiлi лiхтарыкi для гэтых набажэнстваў.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі