У парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні ў нядзелю 6 лістапада, падчас актавы малітваў за памерлых, адбыўся Баль усіх святых.
Дзеці і дарослыя ў касцюмах святых прынялі ўдзел у Імшы, а затым коратка прадставілі гісторыі іх жыцця. Дзякуючы гэтаму перад парафіянамі паўстала мноства прыкладаў веры, любові да Бога і бліжняга, ахвярнасці, самаадданасці, міласэрнасці.
Кожны з удзельнікаў балю атрымаў вельмі сімвалічныя памятныя падарункі. Таксама для іх быў падрыхтаваны салодкі стол – своеасаблівы сімвал Нябеснай гасціны.
“Няхай прыклад святых свеціць кожнаму з нас на шляху да Бога! Усе святыя Божыя, маліцеся за нас!” – заклікаюць удзельнікі і арганізатары балю.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі