Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

У Вішневе на Смаргоншчыне падчас парафіяльнага адпусту пробашч урачыста прыняў пасаду дэкана Смаргонскага

29 Кастрычніка 2022
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 29 Кастрычніка 2022

2022 10 29 vishneva 20221028828 кастрычніка вернікі невялічкай парафіі святога святого Юды Тадэвуша ў Вішневе (Гродзенская дыяцэзія, Смаргонскі дэканат) адзначылі урачыстасць свайго нябеснага апекуна.

Сёлетні фэст меў сваю адметнасць. Напачатку пробашч вішнеўскай парафіі ксёндз Антоній Казлоўскі перад усімі прысутнымі вернікамі і святарамі прамовіў вызнанне веры і, трымаючы ў руках кнігу Святога Пісання, даў дэканскую прысягу.

2022 10 29 vishneva 202210286

Прысутны на ўрачыстасці Біскупскі вікарый па справах агульнага душпастырства Смаргонскай акругі Гродзенскай дыяцэзіі ксёндз канонік Юзаф Багдзевіч прыняў і пасведчыў гэтую прысягу.

Дэканатам называецца адміністрацыйная адзінка ў каталіцкім Касцёле, якая складаецца з некалькіх (часам больш за дзясятак) суседніх парафій. На чале дэканату стаіць дэкан — святар, які ўзначальвае давераны яму ў апеку дэканат. Яго выбіраюць з ліку парафіяльных святароў, якія ўваходзяць у склад дадзенага рэгіёну. Гэты выбар павінен быць адобраны дыяцэзіяльным біскупам. На гэтую пасаду дэкан прызначаецца на пэўны тэрмін, зазвычай, на пяць гадоў.

2022 10 29 vishneva 202210289

Абавязкі дэкана — гэта перш за ўсё каардынаваць і кантраляваць пастырскую дзейнасць святароў у межах свайго дэканату.

Пасля цырымоніі прыняцця пасады пробашч папрасіў Біскупскага вікарыя ўзначаліць цэлебрацыю святой Імшы, падчас, якой да вернікаў са словам Божым звярнуўся дырэктар парталу Сatholic.by ксёндз доктар Аляксандр Улас.

2022 10 29 vishneva 2022102810

Узгадваючы асобу апекуна парафіі святога Юды Тадэвуша, які лічыцца апекуном у безнадзейных справах, святар заўважыў, што канчаткова безнадзейных сітуацый у жыцці сапраўды веруючых людзей не існуе.

«Нават тады, калі ёсць пагроза для жыцця, чалавек веруючы ведае, куды належыць звяртацца і дзе шукаць дапамогі. Асабліва тады, калі не хапае адвагі супрацьстаяць усім жыццёвым выпрабаваннем», - сказаў ксёндз дырэктар.

«Прыдомак Тадэвуш можна перакласці як „адважны“, а імя Юда азначае „хвала Богу“. Сёння мы просім нашага нябеснага апекуна, каб і нам быць адважнымі ў нашай штодзённасці, асабліва калі зло і грэх пагражае нашым сем’ям і нашым душам. Просім, каб Пан Бог уліў у нашае сэрца адвагу супрацьстаяць як вялікім, так і нязначным страхам і праслаўляць Бога нават у цяжкіх жыццёвых абставінах», - падкрэсліў ксёндз Аляксандр Улас.

2022 10 29 vishneva 202210282

Паводле Catholic.by

 

0
Створана 29 Кастрычніка 2022
Абноўлена 29 Кастрычніка 2022
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя