Skip to main content

Адышоў у вечнасць а. Віктар Занеўскі, першы піяр з Беларусі (+ інфармацыя пра пахаванне)

candle 1068948 1280Курыя Гродзенскай дыяцэзіі і Ордэн піяраў на Беларусі паведамляюць, штo 3 кастрычніка адышоў у вечнасць а. Віктар Занеўскі SP. Апошнія гады святар служыў у Польшчы.

Пахаванне адбудзецца 11 кастрычніка ў парафіяльным касцёле св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне.

Пачатак у 15.00.

Айцец Віктар Занеўскі нарадзіўся 12 кастрычніка 1974 г. у Гродне. Прынёс вечныя манаскія абяцанні 10 красавіка 1999 года, 13 сакавіка наступнага года прыняў пасвячэнне ў ступені прэзбітэрату.

wiktor zaniewski

Працаваў у Шчучыне і Лідзе, затым у Ракавіцэ (Польшча). Пазней працаваў у Чавусах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія), потым зноў у Польшчы: у Ракавіцэ, а з 2013 г. у Болшэве.

Вечны адпачынак дай яму, Пане...