Skip to main content

У Іўі адкрылася выстава, прысвечаная гісторыі мясцовай парафіі

iue 610 верасня ў Іўеўскім музеі нацыянальных культур адкрылася выстава, прысвечаная гісторыі парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі. Выстава называецца “Артэфакты іўеўскага касцёла”.

Літургічныя рэчы са старадаўняй святыні на месяц сталі музейнымі экспанатамі, каб кожны мог бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй веры на нашай зямлі. Такія “сімвалы веры” старанна захоўваюцца ў касцёле і схаваныя ад вялікай колькасці вачэй, таму гэтая выстава – добры шанец, каб іх пабачыць.

iue 5

Адзін з тэматычных комплексаў прысвечаны доктару філасофіі, публіцысту, прыхільніку беларускай мовы ў Касцёле ксяндзу Ільдэфонсу Бобічу.

Выстава працуе да 9 кастрычніка. Даведкі па тэл. 6-80-35.

iue 7

Фота: ivyenews.by