Skip to main content

У Год гістарычнай памяці ў Навагрудку адзначылі 600-годдзе каралеўскага шлюбу, з якога пачалася дынастыя Ягелонаў

2022 09 07 navagradak 0035 верасня у рэктаральным касцёле Перамянення Пана ў Навагрудку адзначылі 600-ю гадавіну гістарычнай падзеі, якая адбылася на гэтым месцы, а менавіта шлюбу паміж каралём польскім, вялікім князям літоускім Уладзіславам Ягайлам і князёўнай Соф’яй Гальшанскай.

З гэтай нагоды ў старадаўняй святыні, заснаванай самім легендарным каралём, адбылася ўрачыстая цэлебрацыя святой Імшы, у якой узялі ўдзел святары з розных парафіяй і мясцін. Большасць з іх аб’ядноўвае супольнае месца паходжання — парафія Адведзінау Найсвяцейшай Марыі Панны у Мікелеўшчыне.

2022 09 07 navagradak 001

Святкаванне юбілейнай гадавіны распачалося экскурсам у гістарычныя падзеі таго часу, які падрыхтаваў і прадставіў прысутным ксёндз Андрэй Лішко.

Святар звярнуў увагу на цікавыя моманты жыцця, а таксама абставіны шлюбу нарачоных: 71-гадовага караля Уладзіслава Ягайлы і маладой 17-гадовай князёўны Соф’і Гальшанскай.

2022 09 07 navagradak 002

Сонька, якая пасля хросту атрымала імя Соф’я, была чацвёртай жонкай пажылога караля, але першай, якая нарадзіла яму трох сыноў: Уладзіслава III, Казіміра (памёр ў раннім дзяцінстве) і Казіміра IV, з якіх і распачалася каралеўская дынастыя Ягелонаў. Уладзіслаў Ягайла, як і увесь род Ягелонаў, зрабіу вялікі ўнёсак у будаўніцтва дзяржаўнасці будучай Беларусі, Польшчы і Літвы.

У прамоўленай гаміліі рэктар касцёла ксёндз Ян Балтрукевіч згадаў не толькі найбольш важныя дасягненні каралеўскай сям’і для гісторыі Каталіцкага Касцёла на нашых землях, але распавёў і аб іншых важных датах з жыцця касцёла, пра асобаў, звязаных з гэтым месцам, пра благаслаўлёных і слугах Божых, якія маліліся ў сценах гэтай святыні. Між іншым, святар успомніў слугаў Божых сястру Малгажату, сястру Ванду Банішэўскую, ксяндза Аляксандра Зянкевіча, біскупа Зыгмунта Лазінскага, грэка-каталіцкага архімандрыта Фабіяна Абрантовіча.

Тэма гістарычнай сустрэчы, што пройдзе ў Навагрудку ў наступным годзе — «Святары і манахі Навагрудчыны: вядомыя і забытыя».

Пасля заканчэння святой Імшы святары разам з вернікамі скіраваліся ў капліцу святога Міхала Арханёла, каб пры памятнай пліце ў гонар Хоцінскай бітвы разам памаліцца за ўсіх спачылых сыноў гэтай зямлі.

2022 09 07 navagradak 004

Паводле Catholic.by