Skip to main content

Рэкалекцыі “Thalita Kum” для моладзі прайшлі ў Навагрудку

recolekcje 1З 29 па 31 ліпеня пры навагрудскім касцёле святога Міхала Арханёла праходзілі рэкалекцыі “Thalita Kum” для моладзі, якая шукае Бога.

Рэкалекцыі правёў кс. Віктар Ханько, удзельнічалі ў іх маладыя людзі ад 16 да 30 гадоў з усёй Беларусі.

Падчас духоўных практыкаванняў закраналіся тэмы пакаяння, прабачэння, пазнання Божай волі і жыцця паводле яе, узаемаадносін і даверу Богу.

У суботу маладыя людзі ўдзельнічалі ў канферэнцыях на розныя тэмы, маглі атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні, пачулі сведчанні людзей, якія ішлі да Бога рознымі шляхамі і праз выпрабаванні, заахвочванне да чытання Божага слова, сведчанне веруючай сям’і. Прысутныя ўдзельнічалі таксама ў супольнай Эўхарыстыі і адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, прыступілі да споведзі.

recolekcje 4

У нядзелю, апошні дзень духоўных практыкаванняў, вельмі кранальным момантам стала спецыяльная сустрэча з бацькамі.

На гэтых рэкалекцыях моладзь змагла “падзарадзіць” свае духоўныя “батарэйкі”. Удзельнікі ад’язджалі задаволеныя і абноўленыя, каб сведчыць сваім жыццём пра Бога.

Алена Шмауст